25 красавiка 2024, Чацвер, 14:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гішпаніі спрасцілі правілы для турыстаў з краін, якія не ўваходзяць у ЕЗ

1
У Гішпаніі спрасцілі правілы для турыстаў з краін, якія не ўваходзяць у ЕЗ

Цяпер можна без сертыфіката аб вакцынацыі.

Урад Гішпаніі змякчыў правілы для турыстаў, якія ўязджаюць з краін, якія не ўваходзяць у Еўразвяз. Адпаведны ўказ МУС апублікаваў урадавы веснік краіны.

Для ўезду па паветры або па моры зараз трэба паказаць адзін з трох дакументаў: адмоўны тэст на COVID-19, сертыфікат аб вакцынацыі або сертыфікат аб акрыянні, калі чалавек нядаўна перанёс каранавірусную інфекцыю.

Дзецям да 12 гадоў гэтыя дакументы непатрэбныя.

Раней у міністэрстве прамысловасці, гандлю і турызму Гішпаніі заяўлялі, што змякчэнне вельмі чакалі ў турыстычным бізнэсе каралеўства. У 2020 годзе праз пандэмію там прыкметна скарацілася колькасць турыстаў - краіна прыняла блізу 19 млн замежнікаў, а гэта на 77% ніжэй, чым год таму.

У 2021-м колькасць турыстаў перавысіла ўжо 31 млн.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках