25 красавiка 2024, Чацвер, 23:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Еўрапарламенце заклікалі ўвесці нафтавае эмбарга супраць РФ без Вугоршчыны

6
У Еўрапарламенце заклікалі ўвесці нафтавае эмбарга супраць РФ без Вугоршчыны

Віцэ-прэзідэнтка Еўрапарламента раскрытыкавала прэм'ер-міністра Вугоршчыны Орбана.

Віцэ-прэзідэнтка Еўрапарламента Катарына Барлі (Katarina Barley) заклікала прыняць пастанову аб планаваным нафтавым эмбарга ЕЗ супраць Расеі без удзелу Вугоршчыны. Пра гэта яна заявіла ў інтэрв'ю медыякампаніі Deutschlandfunk у суботу, 21 траўня. Паводле ейныхслоў, прэм'ер-міністр Вугоршчыны Віктар Орбан "водзіць ЕЗ за нос". Патрабаванне Будапешта аб мільярднай дапамозе яна разглядае як "амаль нахабнае", улічваючы, што "ўсе ведаюць, куды пойдуць грошы", піша dw.com.

Барлі абвінаваціла кіраўніка вугорскага ўрада ў тым, што ён выкарыстоўвае спрэчку вакол нафтавага эмбарга для сваіх "палітычных гульняў", каб накіраваць дадатковыя грошы ў сваю краіну. Орбан найперш клапоціцца аб тым, каб грошы цяклі па каналах яго "сям'і і кланаў", указала яна, дадаўшы, што ў Вугоршчыне існуе "адкрыта карумпаваная сістэма".

Барацьба вакол шостага пакета санкцый ЕЗ

Прыняцце шостага пакета санкцый ЕЗ супраць Расеі затрымліваецца праз пазіцыю шэрагу краін, найбольш залежных ад паставак расейскай нафты. ЕЗ прапанаваў даць ім адтэрміноўку на пошук новых пастаўшчыкоў сыравіны: Прага магла б запусціць эмбарга з ліпеня 2024 года, а Будапешт і Браціслава - з 2025 года. Аднак для Вугоршчыны гэтая прапанова падалася недастаткова выгаднай. У абмен на згоду на нафтавае эмбарга супраць Расеі, прапанаванае Еўракамісіяй, Будапешт патрабуе ад ЕЗ мільярднай дапамогі. Міністр замежных спраў Вугоршчыны Петэр Сіярта ў відэазвароце, апублікаваным у Facebook, ацаніў адмову ад расейскай нафты на 15 - 18 мільярдаў еўраў.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках