20 траўня 2024, панядзелак, 19:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомельскай вобласці заўважылі расейскія «Іскандэры»

8
У Гомельскай вобласці заўважылі расейскія «Іскандэры»

Раней «Іскандэры» былі заўважаныя на Берасцейшчыне.

Расейскія ракетныя комплексы «Іскандэр» заўважаныя ў Гомельскай вобласці Беларусі.

Падпісчыкі ТГ-каналаў апазналі іх у Навабеліцы на найбліжэйшай да мяжы з Украінай паўднёва-ўсходняй ускраіне Гомеля.

Раней ва ўкраінскім Генштабе казалі, што «Іскандэры» дыслакуюцца на тэрыторыі Лунінецкага раёна Берасцейшчыны. Украінцы адзначылі, што іх могуць выкарыстоўваць для пускаў па цэялях на захадзе Украіны.

Такім чынам, расейцы зноў расставілі свае аператыўна-тактычныя ракетныя комплексы ўздоўж усёй паўднёвай граніцы Беларусі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках