6 траўня 2024, панядзелак, 13:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Абалонь» заявіла, што не супрацоўнічае з Беларуссю

7
«Абалонь» заявіла, што не супрацоўнічае з Беларуссю

Супрацоўніцтва спыненае і з РФ.

Карпарацыя «Абалонь» не супрацоўнічае з кампаніямі ў Расеі і Беларусі. Пра гэта прэс-служба кампаніі паведаміла выданню «Гордон» 27 траўня.

25 траўня палітолаг, шэф-рэдактар інфармацыйна-аналітычнага партала «Хвіля», сузаснавальнік Украінскага інстытута будучыні Юрый Раманенка апублікаваў спіс украінскіх кампаній, якія працягваюць супрацоўнічаць з РФ, нягледзячы на поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну, у спісе была «Абалонь». Раманенка пісаў, што прадукцыя кампаніі даступная ў некалькіх гандлёвых сетках РФ.

Прэс-служба кампаніі зняпраўджвае супрацоўніцтва з РФ.

«Наша кампанія афіцыйна не працуе з краінамі-агрэсарамі - РФ і Беларуссю. Не вырабляе і не прадае прадукцыю ва ўказаныя краіны. А таксама сведчым, што кампанія «Абалонь» не нясе адказнасці за рэшткі прадукцыі ў рытэйле Расеі і Беларусі», - сказана ў паведамленні, дадзеным выданню.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках