Расейскія алігархі бясплатна перадалі ўраду Грузіі акцыі кампаніі, якая вырабляе мінералку ва Украіне
2- 13.06.2022, 20:11
- 6,838
Спалохаліся санкцый.
Кампанія IDS Borjomi, якая належыць расейскім алігархам, абвясціла 13 чэрвеня, што яе мажарытарны акцыянер перадае на бязвыплатнай аснове 7,73% акцый кампаніі ўрада Грузіі і больш не будзе мець кантроль над ёй.
Як паведамляе Інтэрфакс-Украіна, пасля афіцыйнага прыняцця прапановы выканаўчымі ўладамі Грузіі, 7,73% акцый IDS Borjomi International будуць перададзеныя ўраду Грузіі без якой-небудзь кампенсацыі.
У выніку гэтага пагаднення:
- мажарытарны акцыянер больш не будзе мець кантроль над IDS Borjomi International;
- Прадстаўніцтва асноўнага акцыянера ў Радзе дырэктараў IDS Borjomi International скароціцца з 8 да 2 чальцоў;
- Урад Грузіі прызначыць свайго прадстаўніка кіраўніком Рады дырэктараў IDS Borjomi International.
«Я ўпэўнена, што дзякуючы гэтай дамове кампанія адновіць вытворчасць мінеральнай вады Баржомі ў Грузіі, а мы, як эксклюзіўны дыстрыб'ютар Баржомі ва Украіне, працягнем забяспечваць украінскіх спажыўцоў іх улюбёным прадуктам», - заявіла Наталля Матусевіч, дырэктарка ў развіцці бізнэсу і маркетынгу IDS Ukraine, якая ўваходзіць у IDS Borjomi International.