16 чэрвеня 2024, Нядзеля, 2:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На аўторак у Беларусі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі

2
На аўторак у Беларусі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі

Праз навальніцы і моцны вецер.

Аранжавы ўзровень небяспекі абвешчаны ў Беларусі на аўторак, 14 чэрвеня. Пра гэта паведамляе Белгідрамет Мінпрыроды.

"14 чэрвеня (аўторак) ўночы ў многіх раёнах рэспублікі і ў Менску чакаюцца моцныя дажджы і навальніцы, удзень - узмацненне заходняга ветру парывамі да 15-20 м/с", - гаворыцца ў паведамленні.

Са звестак сіноптыкаў, 14 чэрвеня надвор'е ў краіне будзе вызначаць цыклон, які перамяшчаецца праз тэрыторыю Беларусі на Пскоўскую вобласць Расеі.

Уначы чакаецца перавага воблачнага надвор'я, дажджы, у многіх раёнах краіны моцныя дажджы, навальніцы. Сёння воблачна з прасвятленнямі, на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, месцамі моцныя дажджы і навальніцы.

Вецер уночы пераменных кірункаў, удзень заходні парывісты, уночы месцамі, удзень у многіх раёнах моцны парывісты.

Тэмпература паветра мінімальная ўночы +10.+16°С, максімальная ўдзень +14.+20°С, па ўсходзе Беларусі да +22°С. Атмасферны ціск уночы будзе слаба падаць, раніцай і днём - расці.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках