У Светлагорску з'явіўся модульны морг
9- 9.06.2022, 21:24
- 14,408
Яго мантаж заняў дзень.
У Светлагорску з'явілася новая трупярня. Яна размяшчаецца ў модульным будынку ў шпітальным мястэчку, піша мясцовае выданне «Ранак». Мантаж будынка заняў дзень.
Апошнія пару гадоў, калі ў свеце шалела пандэмія каранавіруса, магчымасцяў старога морга стала «катастрафічна не ставаць». Адзначым, што зараз пандэмія каранавіруса пайшла на спад.
Модульны морг закупіла цэнтральная раённая лякарня. У ім будуць рабіць ускрыцці і даследаванні, а таксама часовае захоўванне цел памерлых.

