9 траўня 2024, Чацвер, 20:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Двайнік Зялінскага высмеяў Лукашэнку

13
Двайнік Зялінскага высмеяў Лукашэнку

Гумар паднімае баявы дух абаронцаў Украіны.

Актор студыі «Квартал 95» Юры Вялікі, які праславіўся сваімі пародыямі на Уладзіміра Зяленскага, на гэты раз спарадыраваў беларускага дыктатара Лукашэнку. У кароткім відэа ён паказаў, як той апраўдваецца перад Пуціным. Ролік апублікаваны на YouTube. На відэа Лукашэнка спачатку робіць выгляд, што не разумее, што ад яго хоча Пуцін. Размова ідзе аб тым, што Беларусь павінна напасці на Украіну, піша unian.net.

«Стратэгія вельмі хітрая. Будзем выкарыстоўваць эфект нечаканасці», - кажа на відэа Юры ў ролі Лукашэнкі.

Фанаты падзякавалі актору за яго творчую дзейнасць і за падтрымку ўкраінцаў у такі няпросты перыяд. Сам гумарыст пракаментаваў сваю пародыю так: «Прэзідэнта Расеі Пуціна па-ранейшаму не пакідае ідэя адкрыцця другога фронту з боку Беларусі. Цікава, якія ў гэты раз адмазкі пусціць у ход вусаты дыктатар, разумеючы, што ўступленне ў вайну ва Украіне для яго абернецца поўным правалам».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках