20 верасня 2026, Нядзеля, 6:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Новай Кахоўцы зноў чутныя выбухі на вайсковых аб'ектах РФ

10
У Новай Кахоўцы зноў чутныя выбухі на вайсковых аб'ектах РФ

Новая Кахоўка стала для акупантаў другой Чарнабаеўкай.

У часова акупаванай Новай Кахоўцы (Херсонская вобласць) зноў чуваць выбухі на вайсковых аб'ектах РФ.

Пра гэта паведаміў у Facebook дэпутат Херсонскай абласной рады Сяргей Хлань.

"У Новай Кахоўцы шмат прамысловых прадпрыемстваў. Адпаведна, ёсць вялікая колькасць складоў. Менавіта таму расейцы размяшчаюць там свой боекамплект, спадзяючыся, што ён будзе ў бяспецы. Толькі зафіксаваны яшчэ прылёты, таму оркі вельмі памыляюцца", - адзначыў ён.

Хлань таксама апублікаваў фота выбуху ў Новай Кахоўцы. Паводле ягоных слоў, выбух адбыўся "ў раёне асфальтавага завода на аб'язной дарозе".

"Цікава, а Новая Кахоўка выперадзіць па "серыях" Чарнабаеўку?", – пракаментаваў ён.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках