За здымку вайсковага самалёта пінчука прысудзілі да двух гадоў калоніі
11- 2.07.2022, 21:32
- 17,768
Працэс узначальваў суддзя Андрэй Лешчанка.
У Берасцейскім абласным судзе разгледзелі крымінальную справу ў дачыненні да 23-гадовага Канстанціна Байсарава за здымку вайсковага самалёта, паведамляюць праваабаронцы. Ён адправіў фота ў Telegram-робат «кстрэмісцкага» канала.
Працэс узначальваў суддзя Андрэй Лешчанка, дзяржабвінавачанне падтрымліваў пракурор Аляксей Ярошык.
Канстанціна Байсарава прызналі вінаватым у тым, што 27 лютага 2022 года ён даслаў у бот «экстрэмісцкага» Telegram-канала відэа вайсковага самалёта. Гэтыя дзеянні кваліфікавалі паводле ч. 1 арт.361-4 КК РБ («садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»).
Суд над Канстанцінам пачаўся 14 чэрвеня, аднак на табло ў будынку суда гэтае пасяджэнне, як кажуць відавочцы, не было пазначанае. Скончыўся працэс 1 ліпеня вынясеннем прысуду: 2 гады калоніі агульнага рэжыму. Суддзя пастанавіў узяць Байсарава пад варту ў зале суда.