Стала вядома, якое будзе надвор'е да канца ліпеня
- 23.07.2022, 21:48
- 6,344
Прагноз надвор'я з 25 да 31 ліпеня.
Паводле прагнозу сіноптыка Дзмітрыя Рабава, ёсць добрая навіна: да канца ліпеня 2022-га захаваецца цяпло! Вось чаго чакаць ад надвор'я на тыдні з 25 да 31 ліпеня:
- Праз блізкасць франтальных раздзелаў надвор'е набудзе няўстойлівы характар, і без навальнічных дажджоў не абыдзецца. Але хачу ўсіх супакоіць: цяжкая еўрапейская спёка да нас не дабярэцца.
Дзмітры Рабаў заўважае: ужо ў канцы тыдня з 18 да 24 ліпеня ўжо відавочна, што ўсталявалася характэрнае для апошняй дэкады ліпеня надвор'е. Тэмпература на паўднёвым захадзе краіны вышэйшая на 2 градусы, чым сярэдняя. А на пачатку тыдня з 25 да 31 ліпеня на надвор'е будзе ўплываць антыцыклон з цэнтрам над Польшчай. Гэта значыць, што трэба чакаць зменлівую хмарнасць без істотных ападкаў.
- Уначы +10…+17 градусаў, удзень у панядзелак +18…+24, у аўторак +23…+29, – сказаў беларускі сіноптык.
З серады, 27 ліпеня, атмасфэрны фронт з Балтыкі прынясе павелічэнне хмарнасці, кароткачасовыя дажджы з вялікай імавернасцю навальніц і залеў. Дзённая тэмпература ў сераду ад 21 на ўсходзе да 29 градусаў на паўднёвым захадзе.
Затое з чацвярга, 28 ліпеня, надвор'е палепшыцца, а атмасферны ціск вырасце. Гэта значыць, што і ападкаў стане менш. Адзінае, Зміцер Рабаў папярэдзіў жыхароў паўночнага ўсходу Беларусі пра кароткачасовыя невялікія дажджы ў пятніцу, 29 ліпеня.
- Уначы +12…+17 градусаў. Удзень у чацвер +21…+25, у пятніцу +20…+24, - паведаміў сіноптык.
Даў Дзмітры Рабаў таксама і папярэдні прагноз на апошнія суботу-нядзелю ліпеня - 30 і 31 жніўня, калі атмасфэрнымі працэсамі стане кіраваць Балтыйскі антыцыклон з перавагай зменлівай хмарнасці, але без істотных ападкаў. Тэмпература паветра ў суботу + 21…+27, а ў нядзелю +20 на ўсходзе да +27 на паўднёвым захадзе.
І ўжо зусім папярэдне Рабаў паабяцаў жнівень, які не абыдзецца без пагодных дзянькоў.