20 верасня 2026, Нядзеля, 16:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сочы накрылі разбуральныя паводкі

20
Сочы накрылі разбуральныя паводкі

У горадзе ўвялі рэжым надзвычайнага становішча.

Адміністрацыя Сочы ўвяла ў горадзе рэжым надзвычайнай сітуацыі для ліквідацыі наступстваў адразу дзвюх разбуральных паводак запар: адна пачалася пад раніцу суботы, другая – менш чым праз дзень, у ноч на нядзелю, паведамляе расейская служба ВВС.

"Па ўсім горадзе абвясцілі рэжым НС, – напісаў у сваім тэлеграм-канале кіраўнік горада Аляксей Капайгародскі. – Гэта дае нам яшчэ адзін інструмент для задзейнічання сілаў, механізм аператыўнага фармавання выплатаў пацярпелым"

Паводле ягоных словаў, нядзельны дождж "ліў сцяной" і не спыняўся амаль гадзіну. За гэты час у горадзе выпала 76 мм ападкаў. Гэта нават больш, чым у сярэднім выпадае ў Сочы за ўвесь ліпень – адзін з самых засушлівых месяцаў у гэтых шыротах (67 мм).

Начны разгул стыхіі стаў другім запар. Першы раз горад затапіла за дзень да яго – у ноч на суботу – і ўжо тады прэс-служба МНС Расеі папярэджвала, што ўзровень гарадскіх рэк у Сочы падняўся да крытычных адзнак, а з мора насоўваецца яшчэ адзін навальнічны фронт.

У выніку трапічная залева, якая пачалася ў ноч на нядзелю, затапіла паўтара дзясятка вуліцаў у цэнтры горада. Дзясяткі аўтамабіляў знесла з вуліцаў плынню вады – часам разам з людзьмі, якія знаходзяцца ў салоне.

У выніку першай, суботняй залевы больш за ўсё пацярпеў курортны Лазараўскі раён. Акрамя таго, затоплены двухсотметровы адрэзак федэральнай трасы A-147 (Джубга – Сочы), што доўжыцца ўздоўж чарнаморскага ўзбярэжжа.

Прэс-служба адміністрацыі горада паведаміла, што адразу на чатырох рэках – Хоста, Мацэста, Бзугу, Кудэпста – спрацавалі датчыкі небяспечных з'яваў, якія папярэджваюць пра небяспечна ўзняты ўзровень вады.

Падтапленне падстанцый прывяло да адключэння ў некалькіх раёнах горада электраэнэргіі. Паводле словаў кіраўніка сочынскай адміністрацыі, у ліквідацыі наступстваў паводкі ўдзельнічалі больш за 1000 чалавек і 400 адзінак тэхнікі.

Аднак неўзабаве пасля таго, як стыхія ўляглася, гарадскія ўлады папярэдзілі, што з мора насоўваецца яшчэ адзін навальнічны фронт. Увечары і ноччу ў горадзе чакалі моцныя завелы, а над морам – смерчы.

Бліжэй да ночы нядзелі прыйшлі першыя паведамленні, што пасля залевы рака Бзугу выйшла з берагоў. У сацсетках пачалі з'яўляцца відэаролікі, на якіх бачна, як плыні вады зносяць легкавыя аўтамабілі, у горадзе чуваць гукі сірэны.

Пазней прэс-служба адміністрацыі Сочы паведаміла, што асноўны ўдар стыхіі прынялі на сябе Цэнтральны і Хосцінскі раёны горада.

"Пляжы горада для купання закрытыя. Ідзе санітарная ўборка", – папярэдзіў жыхароў і гасцей горада Аляксей Капайгародскі. Ён таксама запэўніў, што гарадскія ўлады "пастараюцца зрабіць усё магчымае, каб у найкарацейшыя тэрміны прывесці горад у парадак".

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках