21 верасня 2026, панядзелак, 3:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Sun: У аперацыі на Змяіным УСУ дапамог брытанскі спецназ і падлодкі «ў стылі Джэймса Бонда»

The Sun: У аперацыі на Змяіным УСУ дапамог брытанскі спецназ і падлодкі «ў стылі Джэймса Бонда»

Украінцаў навучылі карыстацца спецыяльнымі падводнымі апаратамі.

У падрыхтоўцы да вяртання вострава Змяіны ўкраінскім вайскоўцам дапамагаў брытанскі спецназ. Пра гэта піша The Sun (пераклад – unian.net).

Спецыяльная лодачная служба (падраздзяленне спецыяльнага прызначэння Каралеўскага ваенна-марскога флоту Вялікай Брытаніі) прыбыла ва Украіну для навучання ўкраінскага 73-га ваенна-марскога цэнтра спецыяльных аперацый. Ім паказалі, як карыстацца падводнымі апаратамі "ў стылі Джэймса Бонда".

Гэтыя транспартныя сродкі, вядомыя як вадалазныя рухальныя ўстаноўкі або марскія скутары, прызначаныя для перавозкі вадалазаў з атрада баявых плыўцоў або марскога спецназу пад вадой на вялікія адлегласці.

З іх дапамогай украінскія вадалазы абследавалі ўзбярэжжа на наяўнасць супрацьпяхотных мінаў, а потым далі сігнал асноўнай групе атакаваць расейскі гарнізон.

Нагадаем, у першыя дні поўнамаштабнага ўварвання РФ расейцы захапілі востраў Змяіны ў Чорным моры.

У ноч на 30 чэрвеня ўкраінскія вайскоўцы правялі агнявы напад па Змяіным ракетнымі і артылерыйскімі падраздзяленнямі. Пасля гэтага акупанты пакінулі востраў, назваўшы гэта "жэстам добрай волі". 4 ліпеня на востраве Змяіны ўстанавілі сцяг Украіны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках