19 верасня 2026, Субота, 12:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Лібане затрымалі сірыйскае судна з крадзеным ва Украіны збожжам

7
У Лібане затрымалі сірыйскае судна з крадзеным ва Украіны збожжам

Паліцыя правядзе ператрус судна.

Некалькі лібанскіх СМІ паведамілі ў суботу, 30 ліпеня, што пракуратура Лібана ў порце Трыпалі затрымала сірыйскае судна Laodicea, якое, паводле інфармацыі Кіева, перавозіла скрадзеную з Украіны пшаніцу, піша «Новое время».

Як паведамляе Wionews, лібанская пракуратура наклала арышт на судна і перадала расследаванне спецслужбам. Паліцыя правядзе ператрус судна. Яно будзе затрыманае да заканчэння расследавання.

Паводле звестак МЗС Лібана, затрыманае судна пад сірыйскім сцягам перавозіла ячмень і муку.

Як піша AFP са спасылкай на мясцовага чыноўніка, паводле папярэдніх звестак, збожжа належыць сірыйскаму бізнэсоўцу, а ўладальнікам транспартнай кампаніі з'яўляецца турэцкая асоба. Частку тавару планавалася выгрузіць у Лібане, а астатняе адправіць у Сірыю.

Супрацоўнік мытні паведаміў агенцтву, што дакументы на груз "у парадку", і ў праваахоўнікаў пакуль "няма ніякіх доказаў таго, што тавар быў скрадзены".

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках