24 красавiка 2024, Серада, 1:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менск ізноў затапіла

10
Менск ізноў затапіла

На дарогах рэкі.

Бліжэй да заканчэння працоўнага дня нябёсы расхінуліся і пралілі на зямлю мільёны кропель, піша «Анлайнер».

Статыстыка ад Менскага выканкама: «На лінію 115.бел паступіла 126 заявак ад грамадзян, у тым ліку аб месцах падтаплення, дзейнасці ліўневай каналізацыі, працёку даху, стыкаў, прымыкання балконаў. Гарадскія камунальныя службы працуюць ва ўзмоцненым рэжыме для ліквідацыі наступстваў моцнага выпадзення ападкаў. Пацярпелых няма», - адзначыў намеснік старшыні Аляксандр Дараховіч.

"Мінсктранс" таксама паведамляе аб часовых цяжкасцях. Так, пачынаючы з 18.03 у месце стаў спыняцца грамадскі транспарт (а затым, калі вада сыходзіла, зноў вяртацца на лінію). Тралейбусы і аўтобусы захраслі на бульвары Шаўчэнкі ў кірунку вуліцы Харужай, на вуліцы Пінскай у абодвух кірунках, на Багдановіча таксама ў абодвух кірунках. Стаяў транспарт па вуліцы Тураўскага, Крупскай, Малініна, Куйбышава, Карастаянавай, Каліноўскага, Кнорына (тут арганізавалі аб'язны маршрут).

Перапынак у руху трамваяў быў на вуліцы Казлова, Платонава, Лагойскі тракт, Каліноўскага.

Мянчук Максім пад 18 гадзін апынуўся на вуліцы Гурскага. А там такая сітуацыя: адважныя аўтамабілі, якія не баяцца гідраўдару, барозняць воды скрыжавання.

Гэтым разам пролівень закрануў і цэнтр места. Вось так выглядала вуліца Інтэрнацыянальная. Кажуць, на Камуністычнай яшчэ горш.

Здалася і вуліца Кахоўская. У адным з двароў, ля дамоў нумар 23 і 25, нават б'е персанальны фантан.

Залевва зноў не пашкадавала вуліцу Кальцова: праехаць, вядома, можна, але прыемнага мала.

На бульвары Шаўчэнкі свой Сэн-Трапэ.

А вось таксама бульвар Шаўчэнкі, але з іншага ракурсу.

Абшар метро "Маладзёжная".

Тым, хто ў гэтыя хвіліны апынуўся каля Expobel і, напрыклад, па па дарозе ад ГЦ да прыпынку грамадскага транспарту, не пазайздросціш: мала таго, што вады па калена знізу, дык яшчэ і «дадатак» зверху.

А гэта атмасфера на вуліцы Хмяльніцкага.

Зазвычай вуліца Багдановіча выходзіць сухой з вады. Але не гэты раз. Вось як выглядаў адцінак дарогі ў кірунку да плошчы Бангалор.

Дзмітрый наважыў стаць прыродазнаўцам і замерыць глыбіню лужыны на Лагойскім тракце. Дослед з удзелам чалавека паказаў: воды па калена.

Шыкоўная рака каля Камароўкі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках