19 красавiка 2024, Пятніца, 16:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За апошні дзень 35 уладальнікаў розных пасад ва ўрадзе Джонсана падалі ў адстаўку

9
За апошні дзень 35 уладальнікаў розных пасад ва ўрадзе Джонсана падалі ў адстаўку
БОРЫС ДЖОНСОН

Сам Джонсан не мерыцца пакідаць пасаду прэм'ера Брытаніі.

Міністры ды іншыя служюоўцы брытанскіх структур улады адзін за адным пакідаюць свае пасады. Прычына - новы скандал вакол Борыса Джонсана. Але сам ён пакідаць сваю пасаду не мерыцца.

6 ліпеня колькасць афіцыйных асоб, якія пакінулі кансэрватыўны ўрад Борыса Джонсана і апарат партыі ў парламенце, дасягнула 35 чалавек, у тым ліку два міністры і больш за дзесяць намеснікаў. Аднак сам Борыс Джонсан сыходзіць не мерыцца - ён сказаў, што яго галоўная задача ў бягучых варунках - "працаваць далей".

Нагадаем, масавы сыход кансэрватараў са сваіх пасад пачаўся пасля чарговага скандалу, які ўсчаўся на мінулым тыдні: намеснік галоўнага арганізатара кіроўнай Кансэрватыўнай партыі ў палаце абшчынсупольнасцяў Крыс Пінчар зладзіў п'яны дэбош у элітным лонданскім клубе для кансэрватараў «Карлтан» на Пікадзілі.

Мінуў толькі месяц з моманту, калі партыя кансэрватараў ініцыявала вотум недаверу свайму лідэру. Тады Джонсан здолеў пераадолець негатыўныя настроі і застацца на пасадзе, хай і з невялікай перавагай галасоў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках