19 траўня 2024, Нядзеля, 21:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грэцыя і Балгарыя ўвялі ў дзеянне трубаправод, каб зменшыць залежнасць ад расейскага газу

4
Грэцыя і Балгарыя ўвялі ў дзеянне трубаправод, каб зменшыць залежнасць ад расейскага газу

Раней Балгарыя задавальняла больш за 90% сваіх патрэб імпартам расейскага газу.

Грэцыя і Балгарыя адзначылі заканчэнне будаўніцтва газаправода паміж дзвюма краінамі. Гэта можа істотна зменшыць залежнасць Еўропы ад расейскага газу.

Пра гэта паведамляе Reuters.

Трубаправод даўжынёй больш за 180 кіламэтраў праходзіць паміж паўночна-ўсходнім грэцкім местам Камаціні ды балгарскім местам Стара-Загорай і злучае газатранспартныя сістэмы Грэцыі ды Балгарыі. Ён забяспечыць гэтым краінам ды іх суседзям доступ да новых сеткавых злучэнняў.

Interconnector Greece-Bulgaria дазволіць атрымліваць газ з азербайджанскага радовішча Шах-Дэніз, а таксама звадкаваны газ з розных крыніц праз тэрміналы ў Грэцыі.

Даўней Балгарыя задавальняла больш за 90% сваіх патрэб імпартам расейскага газу. Пасля адмовы плаціць Расеі ў рублях "Газпром" цалкам прыпыніў пастаўкі газу кампаніі "Булгаргаз". Тады Балгарыя пачала пробныя пастаўкі газу з Азербайджана.

Грэцыя задавальняла блізу 40% гадавой патрэбы расейскім газам. Заканчэнне будаўніцтва газаправода адкладалася дзеля затрымкі імпарту матэрыялаў падчас пандэміі каранавірусу. Будаўніцтва газаправода пачалося ў траўні 2019 года ў Балгарыі. Тады планавалася, што будаўнічыя работы закончацца да канца лістапада 2020 года.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках