ЗША рыхтуюць новы пакет вайсковай дапамогі Украіне
8- 8.07.2022, 21:15
- 7,626
Кіеў атрымае яшчэ больш HIMARS.
Злучаныя Штаты Амэрыкі (ЗША) дадуць Украіне новы пакет вайсковай дапамогі на 400 млн даляраў.
Пра гэта паведамляецца ў Twitter рэпарцёра Foreign Policy Джэка Дэтча.
«Адміністрацыя Байдэна абвяшчае для Украіны яшчэ адзін пакет узбраенняў на суму 400 млн даляраў, у тым ліку чатыры новыя сістэмы HIMARS», - адзначыў ён.
Таксама паведамляецца, што з пачатку ўварвання Расеі амэрыканская старана ўжо дала Украіне вайсковую дапамогу на 7,3 млрд даляраў.
У новы пакет дапамогі, акрамя саміх рэактыўных сістэм залпавага агню (HIMARS), увойдуць ракеты да іх, 3 тактычныя машыны, 1000 высокадакладных 155-мм артылерыйскіх боепрыпасаў, супрацьбатарэйныя сістэмы і запасныя часткі.