19 траўня 2024, Нядзеля, 18:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкі дэпутат выступіў у Бундэстагу з моцнай прамовай у падтрымку беларусаў і Беларусі

9
Нямецкі дэпутат выступіў у Бундэстагу з моцнай прамовай у падтрымку беларусаў і Беларусі
РОБІН ВАГЕНЭР

Бел-чырвона-белая Беларусь патрэбная Еўропе.

Дэпутат Робін Вагенэр выступіў 25 студзеня ў нямецкім парламенце з прамовай у падтрымку Беларусі і беларусаў.

Робін Вагенер у Бундэстагу ўзначальвае нямецка-ўкраінскую парламенцкую групу. Ён жа з'яўляецца «хросным» палітычнай зняволенай Дар'і Лосік. У сваім выступе ён расказаў гісторыю Паўлінкі — чатырохгадовай дачкі Дар'і і Ігара Лосікаў, якія знаходзяцца за кратамі. Дэпутат заклікаў у гэты складаны час, калі ўвесь свет дапамагае Украіне, не забывацца на Беларусь і беларускіх палітвязняў.

- Я вельмі ўдзячны за пастанову Звязу надаць Украіне такую магутную падтрымку. І давайце таксама падтрымаем беларускі дэмакратычны рух і будзем падтрымліваць яго так доўга, як гэта будзе патрэбна. Гэта было і застаецца правільным крокам: выдача гуманітарных візаў тым, каго пераследуе рэжым, падтрымка выключаных [паводле палітычных матываў] студэнтаў і звольненых выкладчыкаў, а таксама незалежных СМІ.

Лукашэнка і ягоныя прыслужнікі павінны пайсці пад суд за свае злачынствы. З якой бы жорсткай крытыкай рэжыму мы ні выступалі, нам трэба дакладна паказаць, што значаць для нас тыя, хто сапраўды стаіць за Беларусь. Гэта смелыя людзі беларускай грамадзянскай супольнасці, гэта тыя, хто, застаючыся ў Беларусі, ва ўмовах вялікай небяспекі ці ў вымушаным выгнанні, вядзе барацьбу за свабоду краіны, за дэмакратыю.

Такой, бел-чырвона-белай, Беларусі патрэбная наша поўная падтрымка. І з гэтай прычыны мы не можам адступіць, мы і надалей будзем патрабаваць вызвалення палітвязняў.

Гэта наш абавязак перад Паўлінай. Дзецям патрэбныя бацькі. Еўропе патрэбная дэмакратычная Беларусь. Еўропе патрэбная свабодная Украіна. Людзям патрэбная свабода, - сказаў Робін Вагенэр пад воплескі дэпутатаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках