19 траўня 2024, Нядзеля, 10:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ ўдарылі па акупантах на поўдні: да 100 параненых

1
УСУ ўдарылі па акупантах на поўдні: да 100 параненых

Украінскі Генеральны штаб апублікаваў вечаровую справаздачу.

У Генеральным штабе УСУ расказалі аб аперацыйнай сітуацыі ва Украіне на 18:00 пятніцы, 6 студзеня, на 317-ы дзень з пачатку поўнамаштабнага ўварвання дзяржавы-агрэсара Расеі.

Галоўнае са справаздачы, апублікаванай штабам УСУ.

за дзень расейскія акупанты нанеслі адзін ракетны ўдар і ўчынілі 12 абстрэлаў з рэактыўных сістэм залпавага агню, у тым ліку атакавалі цывільную інфраструктуру Данецкай і Днепрапятроўскай абласцей. Па ўсёй Украіне застаецца пагроза авіяцыйных і ракетных удараў ворага;

расейцы працягваюць мабілізацыю для падтрымкі наступальнага патэнцыялу. Акупанты засяродзіліся на спробах цалкам захапіць Данецкую вобласць, наступаюць на Бахмуцкім і беспаспяхова спрабуюць палепшыць тактычнае становішча на Купянскім, Ліманскім і Аўдзееўскім кірунках. На іншых кірунках вораг абараняецца;

войскі дзяржавы-тэрарыста па-ранейшаму знаходзяцца ў прымежных раёнах на Валынскім і Палескім кірунках, прыкмет фармавання наступальнай групоўкі няма;

пацверджана, што 5 студзеня абаронцы Украіны нанеслі ўдар па пункце дыслакацыі акупантаў у Гаўрылаўцы Другой Херсонскай вобласці. У мясцовыя шпіталі прывезлі да 100 параненых расейцаў, звесткі аб ліквідаваных акупантах удакладняюцца;

украінская авіяцыя за дзень нанесла ўдар па абшары засяроджвання акупантаў, вынікі ўдакладняюцца;

ракетныя войскі і артылерыя пацэлілі ў два абшары засяроджвання жывой сілы і тэхнікі ворага.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках