«З такім павышэннем мы будзем працаваць у мінус»
14- 7.01.2023, 20:29
- 17,146
ІП у шоку ад падатковых змен.
Для індывідуальных прадпрымальнікаў сёлета ўвялі шмат змен, у тым ліку ў падатках. Прадстаўніца малога бізнэсу расказала zerkalo.io, як мерыцца працаваць далей.
Прадпрымальніца Ірына гандлюе нехарчовымі таварамі праз дзве крамы, якія знаходзяцца ў розных местах. Жанчына кажа, што сёлета яна мусіць плаціць адзіны падатак у тры разы большы, чым летась. Пры гэтым выраслі адлічэнні ў ФСАН (праз рост мінімальнага заробку).
- З такім павышэннем мы будзем працаваць у мінус. Каб не дапусціць гэтага, адну крама прыпыняю (памяшканне сваё, таму за арэнду плаціць не трэба). Аднаго наёмнага работніка пераводжу на 0,25 стаўкі, пакіну аднаго прадаўца, яшчэ траіх звальняю. Буду працаваць сама, мой заробак будзе прыкладна 700-800 рублёў. Але гэта не бізнэс, а не больш чым самазанятасць, - расказала аб сваіх планах прадпрымальніца.
Жанчына кажа, што часовае прыпыненне дзейнасці крам дакляруе праблемы з уладамі. Перад новым годам па гандлёвых пунктах ездзілі супрацоўнікі дзяржаўнага кантролю і папярэджвалі, што калі крама будзе замкнёная больш за тры дні без уважных прычын, то гэта будуць уважаць за страйк. Але ліквідаваць прадпрыемства яна не хоча, раптам "нешта зменіцца, а пачаць з нуля не дадуць".
- На свой заробак я пражыць здолею, але толькі дзякуючы таму, што дзеці ўжо выраслі, а я жыву ў прыватным доме і трымаю хатнюю гаспадарку. Але што б далей не адбывалася, на дзяржаўную працу выходзіць не буду.
Ірына мяркуе, што цяпер варта перачакаць нейкі час, "дзяржава недаатрымае ўнёскі, і, можа, хто-небудзь з чыноўнікаў пачне думаць". Пры гэтым яна дадае, што шмат хто з ейных калег у гэтым вельмі сумняваецца.