21 траўня 2026, Чацвер, 9:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галоўны трэнер маладзёвай каманды Беларусі расказаў, як гулец ягонай каманды апынуўся ў лякарні ў Партугаліі

10
Галоўны трэнер маладзёвай каманды Беларусі расказаў, як гулец ягонай каманды апынуўся ў лякарні ў Партугаліі
СЯРГЕЙ ЯСІНСКІ

Версія Сяргея Ясінскага адрозніваецца ад версіі журналістаў.

Гулец маладзёвай каманды Беларусі ў футболе Руслан Лісаковіч трапіў у лякарню пасля таго, як на яго ў Партугаліі напалі двое невядомых. Пра гэта галоўны трэнер каманды Сяргей Ясінскі расказаў прэс-службе АБФФ.

Галава каманды паведаміў, што пасля матчу 13 кастрычніка гульцы вярнуліся ў гатэль позна ўвечары. Лісаковіч з партнёрам выйшлі на вуліцу «прайсціся перад сном».

– На вуліцы да іх падышлі дзве невядомыя асобы з настойлівай прапановай нешта набыць. Слоўная сварка скончылася тым, што невядомы нечакана збіў з ног Руслана, які ўпаў на брук, няўдала стукнуўшыся галавой, і страціў прытомнасць. Выпадковыя сведкі, якія праязджалі міма, выклікалі хуткую дапамогу і паліцыю, – сказаў Ясінскі.

Лісаковіча адвезлі ў лякарню. Ужо праз паўгадзіны там былі прадстаўнікі каманды.

– Паводле сведчання відавочцаў, ніякіх агрэсіўных дзеянняў нашы футбалісты не рабілі, прыкметаў алкагольнага ап'янення не зафіксавана, што задакументавана ў медыцынскай выснове, ніякіх прэтэнзій з боку паліцыі да нашых футбалістаў не абвешчана, – адзначыў галоўны трэнер моладзі.

У цяперашні момант Руслан у Партугаліі пад назіраннем лекараў. З ім увесь час знаходзіцца прадстаўнік каманды.

Раней «Трыбуна» пісала, што пасля паразы ад партугальцаў (1:6) некаторыя гульцы нашай каманды выпілі, а потым рушылі на шпацыр па горадзе Барселуш, дзе праходзіў матч. Лісаковіч пачаў паводзіць сябе агрэсіўна і прыставаў да людзей, нягледзячы на супрацьдзеянне партнёраў з каманды. У адзін момант футбаліст упаў на асфальт і моцна стукнуўся галавой.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках