У Францыі цягам двух тыдняў адбылося амаль 600 антысеміцкіх інцыдэнтаў
- 23.10.2023, 20:54
- 3,690
Затрыманыя 336 чалавек.
З 7 кастрычніка, калі палестынская тэрарыстычная групоўка ХАМАС напала на Ізраіль, у Францыі было зарэгістравана 588 антысеміцкіх інцыдэнтаў.
Пра гэта 23 кастрычніка паведаміў міністр унутраных справаў Жэральд Дарманен.
Паводле ягоных словаў, дзякуючы мабілізацыі дадатковых праваахоўных сілаў затрымалі 336 чалавек.
Lutte contre l’antisémitisme
— Gérald DARMANIN (@GDarmanin) October 23, 2023
Depuis le 7 octobre, 588 faits antisémites ont été signalés. Grâce à la mobilisation des forces de l’ordre, 336 individus ont été interpellés.
Notre détermination est totale.