«Страшна»: Сіманьян паскардзілася на атакі украінскіх беспілотнікаў
7- 20.05.2026, 9:25
- 1,772
Прапагандыстка ўжо месяц начуе ў калідоры і гардэробнай.
Галоўны рэдактар расійскага тэлеканала RT, адна з самых вядомых крамлёўскіх прапагандыстак Маргарыта Сіманьян заявіла, што з-за рэгулярных атак украінскіх беспілотнікаў яе дзеці вымушаныя пратяглы час спаць у калідоры.
Адпаведную заяву яна зрабіла ў эфіры расійскага тэлеканала, фрагмент якога з’явіўся ў сетцы. Паводле слоў Сіманьян, з-за пастаянных палётаў дронаў у Расіі змяніліся настроі сярод насельніцтва.
«Лятаюць беспілотнікі. Непрыемна, страшна», — сказала прапагандыстка.
Яна таксама распавяла, што яе дзеці ўжо каля месяца начуюць у калідоры і гардэробнай з-за страху перад атакамі.
Сіманьян распавяла, што яе шасцігадовая дачка ўжо ведае пра вайну і носіць георгіеўскую стужку. Паводле слоў прапагандысткі, да 9 мая дзіця нават прымацавала стужку да сваёй цацкі.