20 траўня 2026, Серада, 9:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі змянілі парадак разліку коштаў лекаў

1
У Беларусі змянілі парадак разліку коштаў лекаў

Падрабязнасці.

Стала вядома, што ў Беларусі змянілі парадак разліку лімітавых адпускных коштаў лекавых прэпаратаў. Падрабязней паведамілі ў Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Сярод іншага, размова ідзе пра пастанову МАРГ (№63 ад 2 кастрычніка 2023-га), якая ўносіць змяненні ў інструкцыю методыкі разліку памежных адпускных коштаў вытворцаў лекаў.

Адзначаецца, што кошты вытворцаў медпрэпаратаў разлічваюцца паводле вызначанай формулы. І цяпер з агульнай колькасці ўпаковак будуць выключаныя лекавыя сродкі, якія ўвезлі ў Беларусь у рамках міжнароднай тэхнічнай дапамогі.

Акрамя таго, вызначаецца перыяд, цягам якога трымальнік рэгістрацыйнага пасведчання пацвярджае адпускны кошт вытворцы лекаў у рэферэнтных (падобных да Беларусі) краінах.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках