У ГУР назвалі колькасць расейскіх салдатаў ва Украіне
- 23.10.2023, 21:33
- 10,718
Гэтага даволі толькі для аперацый на асобных адрэзках фронту.
Расейцы засяродзілі на тэрыторыі Украіны больш за 400 тысячаў сваіх салдатаў. Гэтага даволі толькі для аперацый на асобных адрэзках фронту.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву прадстаўніка Галоўнай управы разведкі Міністэрства абароны Украіны Андрэя Юсава ў эфіры тэлеканала «Кіеў».
«Сілаў даволі для асобных аперацый на асобных адрэзках фронту. І групоўка акупантаў ва Украіне на часова акупаваных тэрыторыях, нагадваем, гэта больш за 400 тысячаў расейскіх вайскоўцаў. І, вядома, гэтая немалая колькасць асабістага складу», – заявіў Юсаў.
Паводле ягоных словаў, на тэрыторыі Украіны знаходзіцца вялікая колькасць варожага ўзбраення. Пры гэтым новую зброю раскансервуюць і пастаўляюць на фронт.
Юсаў зазначыў, што ў Расеі прадаўжаецца мабілізацыя, яна доўжылася ўвесь летні перыяд.
«Пра паўтор сцэнара, які быў у лютым 22 года, гаворкі не ідзе. Але на асобных адрэзках – так, вораг будзе і далей спрабаваць праводзіць асобныя наступальныя аперацыі», – рэзюмаваў прадстаўнік ГУР.
«О повторении сценария, который был в феврале 22 года, речь не идет. Но на отдельных участках — да, враг будет и дальше пытаться проводить отдельные наступательные операции», - резюмировал представитель ГУР.