Ізраіль заявіў пра гатоўнасць знішчаць тэхніку Starlink, калі яна будзе дапамагаць ХАМАС
1- 28.10.2023, 21:34
- 13,710
Ізраільскі міністр сувязі заявіў, што ягоная краіна разрывае ўсе дамовы з кампаніяй Маска.
Міністр сувязі Ізраіля Шлома Караі заявіў пра пастанову разарваць усе дамовы паміж установай і кампаніяй амерыканскага мільярдэра Ілана Маска. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў сацсетцы X.
Міністр выступіў з асуджэннем пастановы бізнэсмэна даць магчымасць міжнародна-прызнаным арганізацыям у Газе карыстацца сеткай Starlink для падтрымання сувязі з астатнім светам. Ён таксама падкрэсліў, што ў выпадку, калі сетка Маска Starlink будзе дапамагаць палестынскай групоўцы ХАМАС з сувяззю, ізраільскае войска будзе знішчаць абсталяванне Starlink усімі даступнымі сродкамі.
«Можа быць, Маск захоча абумовіць гэтую [пастанову] вызваленнем нашых выкрадзеных дзяцей, сыноў, дачок, старых? Усіх! Да таго часу мая ўстанова разрывае ўсе сувязі са Starlink», – напісаў Караі.