Казуля зладзіла заплыў у Пінскім раёне і стала зоркай Сеціва
2- 21.05.2026, 12:05
Відэафакт.
У маі казулі сталі сапраўднымі зоркамі беларускіх сацыяльных сетак. Пасля вірусных кадраў з грацыёзнымі скачкамі па рапсавым полі здавалася, што здзівіць карыстальнікаў ужо будзе складана. Аднак жывёлы зноў апынуліся ў цэнтры ўвагі.
На гэты раз стаў папулярным відэазапіс з Пінскага раёна, дзе казуля вырашыла зладзіць заплыў. Ролік ужо сабраў у Threads больш за тысячу лайкаў.
Аўтарка публікацыі з гумарам падпісала відэа: «Круцей, чым казуля ў рапсе, можа быць толькі плаваючая казуля».