27 лiпеня 2024, Субота, 4:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Паездка ў ААЭ не пойдзе на карысць здароўю Лукашэнкі»

4
«Паездка ў ААЭ не пойдзе на карысць здароўю Лукашэнкі»

Раней на такія мерапрыемствы ездзіць не хацелася.

Лукашэнка пастанавіў, што ў Менску занадта холадна і скіраваўся ў ААЭ, піша Telegram-канал «Нік і Майк».

Фармальная нагода – Сусветны саміт у барацьбе са зменамі клімату. Рэальны – неабходнасць даказаць, што ён не знаходзіцца ў нейкай блакадзе і з ім яшчэ маюць зносіны.

Раней на падобныя мерапрыемствы ездзіць не хацелася, бо там пра ўсякія кантрабандныя рэчы не моцна атрымлівалася пагаварыць. Сам фармат зносінаў нават у кулуарах рэдка калі перавышае 30–40 хвілінаў на сустрэчу, пытанні не развяжаш. Можна толькі прывітаннямі абмяняцца і дамовіцца пагутарыць калі-небудзь потым.

Але цяпер не да тлушчу. Любы кантакт на вагу золата хоць бы для піяру.

Асобны трэк – Эміраты самі сабой. Гэта важнае месца для прыкормленага бізнэсу. Там круцяцца і складаюцца фінансы ад старых і новых схемаў у вывадзе грошай, а цяпер яшчэ і абыходзе санкцыйных абмежаванняў. Але для гэтага трэба застацца хоць некалькі дзён пасля мерапрыемства. Цяпер гаспадарам не да яго асабіста.

Заадно можна і адпачыць, хоць рэзкая змена клімату ўжо не на карысць здароўю.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках