20 траўня 2026, Серада, 12:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да +8 градусаў чакаецца ў Беларусі ў пятніцу

2
Да +8 градусаў чакаецца ў Беларусі ў пятніцу

Прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е.

Мокры снег чакаецца ў Беларусі 29 снежня, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У Беларусі прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Уначы па паўночным усходзе будзе снег, мокры снег, дождж. Днём пераважна па поўначы верагодныя ападкі, у асноўным дождж. Уначы і раніцай месцамі магчымы слабыя туман і галалёд, на асобных адрэзках дарог будзе галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні 4–9 м/с, днём месцамі парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 2 да плюс 4 градусаў, днём – 2–8 градусаў вышэй за нуль.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках