21 траўня 2026, Чацвер, 9:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць беларусаў, якія папрасілі прыстанішча ў ЕЗ, падскочыла

6
Колькасць беларусаў, якія папрасілі прыстанішча ў ЕЗ, падскочыла

Статыстыка.

Моцна вырасла колькасць заявак на палітычны прытулак і сярод грамадзян Беларусі. Калі летась было пададзена 3,8 тысяч заяваў, то ў 2022 - больш за 5 тысяч. За год амаль 4 тысячы беларусаў атрымалі статус уцекача або дадатковую абарону (subsidiary protection), гаворыцца на сайце Еўрапейскага агенцтва EUAA.

Агулам за год Еўразвяз атрымаў 966 тысяч заявак на атрыманне прытулку - амаль у два разы больш, чым у 2021 годзе. Спіс просьбітаў узначалілі грамадзяне Сірыі, Афганістана і Турцыі. Агульны рост заявак агенцтва ў сваім дакладзе тлумачыць прыходам да ўлады ў Афганістане "Талібана" і ўварваннем Расеі ва Украіну. Першая за гады вялікая вайны ў Еўропе прымусіла мільёны людзей пакінуць свае дамы і пераязджаць у суседнія краіны, гаворыцца ў дакуменце EUAA.

Больш за 28 тысяч грамадзян Украіны запыталі прытулак у краінах ЕЗ. З іх ухваленне атрымалі амаль 8 тысяч чалавек, а адмову - 1,2 тысячы. Характэрна, што колькасць негатыўных пастаноў у 2022 годзе знізілася на 83% ў параўнанні з 2021 годам.

Пасля пачатку вайны мільёны ўкраінцаў уцяклі ў краіны Еўразвязу. Ім далі асобны механізм часовай абароны, казала даўней выданню WAZ дырэктарка EUAA Ніна Грэгары. Яго атрымалі прыкладна 4 млн чалавек.

Вугоршчына, Польшча, Румынія і Славаччына адрэагавалі максімальна хутка, адкрыўшы межы і ўпусціўшы на сваю тэрыторыю грамадзян Украіны, адзначаецца ў дакладзе EUAA за 2022 год.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках