29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Немцы бачаць у Расеі самую вялікую пагрозу для свету

4
Немцы бачаць у Расеі самую вялікую пагрозу для свету

Апытанне.

Нямецкае насельніцтва сёння ўспрымае Расею як самую вялікую пагрозу для міру ва ўсім свеце.

Пра гэта гаворыцца ў даследаванні Інстытута даследавання грамадскай думкі Allensbach супольна з Цэнтрам стратэгіі і вышэйшага мэнэджмэнту, паведамляе ntv.

На пытанне, якая краіна будзе мець найбольшую пагрозу ў найбліжэйшыя гады, 82% удзельнікаў рэпрэзентатыўнага апытання назвалі Расею. 60% апытаных выбралі Кітай. 52% насельніцтва ўважаюць ядзерную дзяржаву Паўночную Карэю за вельмі сур'ёзную пагрозу.

Да пачатку расейскай агрэсіўнай вайны супраць Украіны 24 лютага 2022 года ўспрыманне было іншым, як паказвае параўнанне з вынікамі папярэдніх апытанняў. У 2021 годзе толькі 32% насельніцтва ва ўзросце 16 гадоў і старэйшых успрымалі Расею як самую вялікую пагрозу.

Калі на захадзе Нямеччыны кожны другі (50%) уважае ЗША за надзейнага хаўрусніка, то ва ўсходніх федэральных землях гэта тычыцца крыху больш за кожнага чацвёртага (26%). Дзель усходніх немцаў, якія ўспрымаюць Расею як галоўную пагрозу міру, таксама ніжэйшая на Усходзе - 73%, чым на Захадзе, дзе такога меркавання прытрымліваюцца 84% апытаных.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках