4 траўня 2024, Субота, 5:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Місія невыканальная: што вядома пра расейскі наступ на ўсходзе Украіны

6
Місія невыканальная: што вядома пра расейскі наступ на ўсходзе Украіны

Час і месца акупантамі выбранае няўдала.

Амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW) паведаміў аб пачатку контрнаступу Расеі ў Луганскай вобласці. Расейскія войскі ўзмацняюць сваю прысутнасць на паўночны захад ад Сватава пад Купянскам і Двухлетняй.

На Крамянскім кірунку назіраецца «максімальнае абвастрэнне». Ідуць разлютаваныя баі і ў Данецкай вобласці Украіны. Расейцы спрабуюць захапіць Вугядар і Бахмут.

Сайт Charter97.org паглядзеў, што вядомае аб спробах акупантаў захапіць усход Украіны.

Што рыхтуе Крэмль?

Прадстаўнік Галоўнай управы выведкі Мінабароны Украіны Андрэй Чарняк заявіў, што Пуцін загадаў сваім войскам захапіць усю тэрыторыю Данецкай і Луганскай абласцей Украіны да сакавіка.

Заходнія СМІ са спасылкай на крыніцы ва УСУ таксама паведамляюць аб падрыхтоўцы наступу акупацыйнага войска на ўсходзе Украіны. 5 лютага брытанскае выданне Financial Times паведаміла, што наступ РФ пачнецца цягам 10 дзён.

«Улічваючы, што яны жывуць сімвалізмам, яны паспрабуюць зрабіць нешта да 24 лютага», — сказаў міністр абароны Аляксей Рэзнікаў французскаму тэлеканалу BFMTV, маючы на ўвазе першыя ўгодкі поўнамаштабнага ўварвання Расеі.

Выданне The Telegraph піша, што Пуцін рыхтуе «новы бліцкрыг», спрабуючы апярэдзіць пастаўкі дальнабойных ракет, танкаў і іншых бронемашын для УСУ. У артыкуле гаворыцца, што Расея мабілізавала значна больш, чым 300 тысяч салдат. Размова можа ісці нават аб палове мільёна новых байцоў.

Украінская выведка мяркуе, што акрамя наступлення на ўсходзе, акупанты могуць наважыцца на правядзенне дэсантнай аперацыі на поўдні ці поўначы Украіны.

«Калі гаворым пра класічную дэсантную аперацыю, такая пагроза таксама заўсёды прысутнічае. Або з Беларусі, альбо марскі дэсант, калі мы гаворым пра Адэсу», - распавёў прэс-сакратар ГУР МА Андрэй Юсаў.

Прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі таксама не выключае, што акупанты зробяць удар з тэрыторыі Беларусі.

«Кіраўніку Генштаба РФ Герасімаву трэба атакаваць з двух ці трох розных кірункаў. Я думаю, што ўкраінцы не могуць выключаць наступ з Беларусі на паўночную частку Украіны», - заявіў польскі прэм'ер у інтэрв'ю нямецкаму выданню Bild.

Тым часам у Запарожскай вобласці Украіны расейскія войскі будуюць умацаванні. Як піша ISW, расейцы ўмацоўваюцца ўздоўж шашы Т0401 паміж Палогамі і Такмаком, рыхтуючыся да магчымага контрнаступу ўкраінскага войска.

Вайсковыя аналітыкі прыходзяць да высновы, што асноўны ўдар расейскага войска будзе накіраваны на Луганскую і Данецкую вобласць. Таксама акупанты, магчыма, паспрабуюць адыграцца за контрудар УСУ ў Харкаўскай вобласці, пачаўшы наступ у кірунку Лімана. Адначасова можа быць нанесены адцягваючы ўдар з Беларусі.

Абвастрэнне ў Крамянной і «вердэнская мясарубка» пад Вуглядарам і Бахмутам

Генштаб УСУ ў зводцы за апошні дзень паведаміў, што вораг прадаўжае засяроджваць асноўныя намаганні на вядзенні наступальных дзеянняў на Купянскім, Ліманскім, Бахмуцкім, Аўдзееўскім і Навапаўлаўскім кірунках пад Крамянной, Бахмутам, Аўдзееўкай, Вопытным, Мар'інкай і Вунядарам.

Амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW) піша аб пачатку контрнаступу Расеі ў Луганскай вобласці. Кіраўнік Луганскай вобласці Сяргей Гайдай 8 лютага заявіў, што на Крамянскім кірунку назіраецца «максімальнае абвастрэнне» і на гэтым адцінку расейскія войскі спрабуюць прарваць украінскую абарону. Калі яшчэ ў сярэдзіне студзеня можна было казаць, што УСУ ўзялі Крамянную ў аператыўную аблогу, кантралюючы асноўныя трасы па кірунку да горада, то сёння акупанты здолелі пацясніць украінскія войскі.

У каментары для сайта Charter97.org вайсковы аналітык Аляксандр Каваленка адзначыў, што пад Крамянной акупацыйныя войскі сканцэнтравалі самую вялікую групоўку войскаў — блізу дзевяці тысяч:

«Гэта паветрана-дэсантныя войскі, парашутна-дэсантныя, дэсантна-штурмавыя падраздзяленні».

Некалькі расейскіх вайсковых блогераў распаўсюдзілі непацверджаныя кадры нявызначаных падраздзяленняў Цэнтральнай і Заходняй вайсковых акруг, якія пераплылі раку Жарабец, якая працякае з поўначы на поўдзень на захадзе Луганскай вобласці.

Расейскія вайсковыя карэспандэнты пішуць аб аператыўных поспехах на Купянскім і Ліманскім кірунках. Аднак былы кіраўнік тэрарыстаў «ДНР» Ігар Гіркін мяркуе, што расейскія акупанты не дабіліся відавочных поспехаў:

«Відавочна, нашым войскам удалося пацясніць УСУ тактычна за кошт перавагі ў артылерыі. Але сур'ёзнага прасоўвання няма, заняць якія-небудзь населеныя пункты ў Харкаўскай вобласці не ўдалося. Артылерыя актыўна абстрэльвае пазіцыі і тыл УСУ ў гэтым раёне.

На адцінку фронту на захад ад Крамянной працягваюцца баі з пераменным поспехам (на гэты раз атакуюць нашы). Прасоўванне ў лясістай мясцовасці ў пойме Северскага Данца ніякіх стратэгічных перспектыў не мае. Імаверна, наша камандаванне імкнецца максімальна адсунуць фроннт ад Крамянной з мэтай засцерагчы гэты важны дарожны вузел».

На Данецкім кірунку працягваюцца баі за Бахмут. Як піша ISW, расейскія войскі здзейснілі нязначнае прасоўванне на поўнач ад Бахмута каля Чырвонай Гары і Жалязнянскага (10 км на поўнач ад Бахмута), у Ступках раён паўночнага Бахмута і на паўднёвы захад ад Бахмута каля Іванаўскага.

Тым не менш, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што здаваць Бахмут ніхто не будзе. Украінскія абаронцы будуць ваяваць столькі, колькі змогуць.

Абвастрыліся баі за Вуглядар. Акупанты спрабуюць прабіць украінскую абарону кідкамі танкавых калон. Аднак байцы УСУ паспяхова спыняюць атакі расейскай бронетэхнікі. Паведамляецца, што расейскія войскі страцілі за апошнія дні больш за 30 адзінак бронетэхнікі.

Місія невыканальная: ці змогуць акупанты дабіцца поспеху?

Брытанская выведка адзначае, што Расея выбрала не самы найлепшы час для свайго наступу. На ўсходзе Украіны, дзе рыхтуецца асноўны ўдар акупантаў, на наступным тыдні чакаецца пацяпленне: маразы зменяцца плюсавой тэмпературай. Такім чынам, тэхніка акупантаў рызыкуе проста затрымацца ў гразі.

«Аднак палітычныя ці аператыўныя магчымасці могуць пераважаць над гэтымі засцярогамі, як гэта прадэманстравала Расея, пачаўшы сваё ўварванне ў канцы лютага 2022 года», – піша брытанская выведка.

Вайсковыя экспэрты зазначаюць, што ў Расеі сёння ёсць вялікія праблемы з тэхнікай і боепрыпасамі. Таму яны разлічваюць развязваць задачы за кошт пяхоты.

«Выкарыстоўваюць кадравыя часткі, а затым у іх заводзяць «вагнераўцаў» і мабілізаваных. Хто выжыве - будзе ваяваць далей, але значная частка з іх гіне або атрымлівае раненні», - распавёў украінскі генерал-лейтэнант Ігар Раманенка.

У каментарыі сайту Charter97.org украінскі вайсковы аналітык Аляксандр Каваленка таксама адзначыў, што час і месца для расейскага контрнаступу абраныя расейцамі няўдала:

- Калі казаць аб тым, што вайскова-палітычнае кіраўніцтва РФ мае мэты пачаць наступленне на Усходнім кірунку, асабліва ў бок Лімана, то могуць актывізавацца вайсковыя дзеянні. Аднак месца і час абраныя не самым найлепшым чынам.

Думаю, гэты наступ будзе мець абмежаваны характар. Нейкай эпічнай і глабальнай бітвы не будзе. Таксама дзеянні ворага сустрэнуць шэраг праблем, пачынаючы ад прыродных умоў, працягваючы ландшафтам. Таксама мне дагэтуь не зусім зразумела, як імклівы наступ можа суадносіцца з сітуацыяй на поўдзень ад Крамянной, дзе Вярэгінскае лясніцтва знаходзіцца пад кантролем УСУ. Прайсці праз яго нейкім імклівым чынам у акупантаў не выйдзе.

Таксама Аляксандр Каваленка мяркуе, што УСУ захоўваюць магчымасць для контрудару ў Луганскай вобласці:

- Таксама яны не развязалі пытанне з Белагораўкай, якая з'яўляецца добрым трамплінам для контрнаступу УСУ на гэтым кірунку.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках