Генпракуратура спалохалася дронаў
9- 21.03.2023, 16:01
- 9,554

Рэха Мачулішчаў?
Генеральная пракуратура правяла праверку і ўстанавіла шэраг парушэнняў, якія датычацца парадку выкарыстання паветранай прасторы. Міністру транспарту і камунікацый унесенае прадстаўленне.
Генпракуратура звяртае ўвагу, што грамадзяне незаконна выкарыстоўваюць беспілотнікі і самаробныя канструкцыі.
«Праверка паказала, што грамадзянамі дапускаюцца палёты на незарэгістраваных паветраных суднах звышлёгкай авіяцыі, самаробнай канструкцыі, пры адсутнасці лётнай прыдатнасці, а таксама з не прызначаных для іх выканання месцаў. Сістэматычна фіксаваліся факты палётаў беспілотных лятальных апаратаў пры невыкананні нарматыўных патрабаванняў, якія рэгулююць іх выкарыстанне ў паветранай прасторы», - гаворыцца ў паведамленні Генпракуратуры.
Магчыма, страхі Гепракуратуры звязаныя з падрывам самалёта ў Мачулішчах, дзе быў выкарыстаны дрон.