29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Bild: У найбліжэйшы час Украіна атрымае ад хаўруснікаў амаль 200 БМП

5
Bild: У найбліжэйшы час Украіна атрымае ад хаўруснікаў амаль 200 БМП

Пачынаецца адваротны адлік да Дня X.

У найбліжэйшы час Узброеныя сілы Украіны атрымаюць ад хаўруснікаў амаль 200 баявых машынаў пяхоты. Пра гэта паведамляе Bild.

Паводле інфармацыі выдання, УСУ хутка павінны атрымаць больш за 100 амерыканскіх баявых машынаў пяхоты M2 Bradley і 50 швэдскіх БМП CV90, а таксама 40 французскіх лёгкіх танкаў AMX-10RC.

«Пачынаецца зваротны адлік да Дня X. Дня, калі магутныя ўкраінскія ўзброеныя сілы, абсталяваныя сучаснымі заходнімі сістэмамі ўзбраення, пачнуць адваёўваць сваю краіну ў расейскіх акупантаў», – гаворыцца ў артыкуле.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках