20 красавiка 2024, Субота, 2:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік Мінабароны Брытаніі ацаніў страты РФ ва Украіне на 220 тысячаў чалавек

3
Кіраўнік Мінабароны Брытаніі ацаніў страты РФ ва Украіне на 220 тысячаў чалавек
БЭН УОЛЕС

Паводле ягоных словаў, гэты лік грунтуецца на звестках выведкі ЗША.

Расея страціла ў вайне супраць Украіны больш за 220 тысячаў салдатаў загінулымі і параненымі, заявіў міністр абароны Вялікай Брытаніі Бэн Уолес на прэс-канферэнцыі са швэдскім калегам Полам Ёнсанам. Ён удакладніў, што гэты лік грунтуецца на звестках выведкі ЗША.

Каментуючы актуальную сітуацыю на фронце, Уолес адзначыў, што расейскія войскі «практычна не прасоўваюцца наперад» і «нясуць вялізныя страты», а таксама звярнуў увагу на «глыбокія сістэмныя праблемы» ў войску РФ.

Уолес паабяцаў, што Брытанія прадоўжыць ваенную дапамогу Кіеву. Паводле ягоных словаў, першыя танкі Challenger ужо прыбылі ва Украіну. Акрамя таго, Лондан і Стакгольм падпісалі дамову аб пастаўцы брытанскім войскам 14 самаходных артылерыйскіх установак Archer швэдскай вытворчасці. Гэта дазволіць Брытаніі падтрымаць Украіну, аддаўшы ёй устаноўкі AS90.

Цэнтр стратэгічных і міжнародных даследаванняў (CSIS) адзначаў, што за год уварвання войска РФ панесла больш баявых стратаў, чым за ўсе войны з часоў Другой сусветнай разам узятыя: ад 200 да 250 тысячаў чалавек, сярод якіх – 60–70 тысячаў забітымі. Паводле ягоных звестак, сярэднія месячныя страты ва Украіне як мінімум у 25 разоў перавышаюць колькасць забітых за месяц у Чачні і ў 35 разоў – у Афганістане.

Падобную ацэнку прыводзіла брытанская выведка. Яна адзначала, што да лютага рэальныя страты расейскага войска ва Украіне дасягнулі 175–200 тысячаў чалавек, з іх – 40–60 тысячаў забітымі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках