22 траўня 2024, Серада, 5:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі выбухнуў газаправод і пачаўся моцны пажар

23
У Расеі выбухнуў газаправод і пачаўся моцны пажар

Слуп агню відаць за кіламэтры.

Сёння, 29 сакавіка, увечары ў Расеі адбыўся выбух на газаправодзе ў паселішчы Пелыме Свярдлоўскай вобласці. Там пачаўся пажар.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на расейскі Telegram-канал.

Там зазначаюць, што зарыва ад пажару на газаправодзе відаць на адлегласці дзясяткаў кіламэтраў ад месца інцыдэнту.

Пры гэтым, паводле непацверджаных звестак, прычынай выбуху і пажару стала разгерметызацыя. Газ ужо перацялі, адбываецца выгаранне таго, што застаўся.

20 сакавіка быў учынены падрыў газавага вузла ў Цэнтральным раёне Сімферопаля. Паведамлялася, што невядомы пракраўся за паркан і заклаў пад газаправод выбуховае прыстасаванне магутнасцю 200 г у тратылавым эквіваленце. У выніку прагнулася адна з труб, а побач утварылася яміна дыямэтрам 70 см. Скразных пашкоджанняў не было.

12 лютага выбухнуў газаправод Ухта-Таржок у Мышкінскім раёне Яраслаўскай вобласці. Прычынай назвалі разрыў у злучэнні берагавой і падводнай частак магістралі.

7 студзеня адбыўся пажар на магістральным газаправодзе ў самаабвешчанай Луганскай народнай рэспубліцы. У выніку без газу засталіся больш за 13 тысяч чалавек. У мясцовым МНС заявілі, што прычынай разгерметызацыі стаў падрыў, была распачатая справа аб дыверсіі.

20 снежня грымнуў выбух на магістральным газаправодзе «Урэнгой - Памары - Ужгарад» у Чувашыі. Загінулі тры чалавекі. Прычынай загарання стаў выцек пры правядзенні будаўніча-мантажных работ. Была распачатая крымінальная справа аб парушэнні патрабаванняў бяспекі (ч.3 арт.217 КК). Трубаправод пампуе расейскі газ з Заходняга Сібіру ва Украіну, а адтуль - у Аўстрыю і Нямеччыну і застаецца астатнім каналам паставак «Газпрома» у Еўразвяз пасля прыпынення «Паўночнага струменю» і газаправода «Ямал-Еўропа».

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках