Экс-ідэолаг «Адзінай Расіі» апублікаваў фота «прысягі сына Пяскова», але нешта пайшло не так.
23- 22.04.2023, 20:23
- 25,560
Допіс давялося выдаліць.
Экс-ідэолаг "Едіной Россіі", прапагандыст Сяргей Маркаў апублікаваў фота, якое падпісаў як прысягу сына кіраўніка прэсавай службы Пуціна Дзмітрыя Пяскова Нікалая.
Аднак, як выявілася, гэта было фота з прысягі сына экс-прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі Аляксея. Допіс давялося выдаліць.
Даўней, як пісаў сайт Charter97.org, верхавод ПВК «Вагнер» Яўгеній Прыгожын заявіў, што сын Пяскова ваяваў у шэрагах ягоных ваеўнікоў.
