2 чэрвеня 2024, Нядзеля, 14:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Стала вядома, калі і дзе пахаваюць арцыбіскупа Арцемія

4
Стала вядома, калі і дзе пахаваюць арцыбіскупа Арцемія

Праваслаўнага святара не стала сёння ўначы.

Развітанне з арцыбіскупам Арцеміем пройдзе з 13:00 23 красавіка да 12:00 24 красавіка ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы ў Гародні, паведамляецца на афіцыйным сайце Беларускай Праваслаўнай Царквы.

У панядзелак 24 красавіка а 8 гадзіне раніцы ў Свята-Пакроўскім кафедральным саборы Гародні пачнецца літургія, пасля якой будзе праведзены чын адпявання.

Апоўдні 24 красавіка цела памерлага перавязуць у Менск на Чыжоўскія могілкі. А 15-й гадзіне адбудзецца памінальная літурнія, пасля якой арцыбіскупа пахаваюць побач з магіламі ягоных сваякоў.

Былы праваслаўны арцыбіскуп Гарадзенскі і Ваўкавыскі Арцемій памёр уначы з 21 на 22 красавіка на 71-м годзе жыцця пасля цяжкай хваробы.

У жніўні 2020 года Арцемій быў адзіным з беларускіх праваслаўных іерархаў, хто публічна і недвухсэнсоўна асудзіў фальсіфікацыю выбараў і гвалт сілавікоў, за што ў чэрвені 2021 года Сінод БПЦ пазбавіў яго пасады.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках