Самы хуткі ў гісторыі: Bugatti паказала серыйны Bolide
11- 22.04.2023, 21:44
- 5,542
Яго кошт - чатыры мільёны еўраў.
Bugatti упершыню паказала канцэпт экстрэмальнага суперкара Bolide у 2020 годзе. Тады экспэрты наперабой паўтаралі, што ў гэтай мадэлі не будзе серыйнай версіі. Але французскі вытворца даказаў адваротнае, піша «Аўтацэнтр».
Ён падрыхтаваў таварны варыянт спартовага купэ. Усяго будзе сабрана 40 адзінак мадэлі, коштам 4 млн еўраў кожная. Нягледзячы на тое, што вытворчасць Bolide пачнецца толькі ў 2024-ым, усе экзэмпляры ўжо раскупленыя. Зрэшты, гэта не дзіўна, бо суперкар стане апошняй мадэллю маркі з бензінавым рухавіком. Далей яна будзе выпускаць аўто з гібрыднымі агрэгатамі.
Bolide пабудаваны на базе Chiron, але атрымаў арыгінальны дызайн кузава. У яго новы карбонавы монакок і іншыя кузаўныя панэлі. Ад канцэпту спартовае купэ адрозніваецца наяўнасцю традыцыйных люстэркаў задняга агляду, якія замянілі меленечкія камеры. Пры гэтым масіўнае задняе антыкрыло, гіганцкі дыфузар і коўш на даху захавалі.
Важыць лімітаваны суперкар усяго 1450 кг, а яго вышыня складае адзін метр. У рух яго прыводзіць 8,0-літровы чатырохцыліндравы рухавік W16 Chiron магутнасцю 1600 л.с. Разгон з месца да сотні у Bolide займае 2,5 секунды, а максімальная хуткасць складае 500 км/г. Гэта робіць яго самай хуткай мадэллю маркі.








