Будынак "Трайпла" ў цэнтры Менска прадалі за $1,5 мільёна
5- 13.05.2023, 20:53
- 6,800
Яго плошча - 1800 квадратных метраў.
Так званы дом "Трайпла" ў гістарычным цэнтры Менска прадалі амаль за 4,4 млн рублёў, ці крыху больш чым за $1,5 млн (паводле цяперашняга курса). Інфармацыя аб гэтым размешчаная на сайце "Белрэалізацыі".
Будынак па адрасе Ракаўская, 19а, які доўга знаходзіўся ў закладзе ў аднаго з банкаў, уключае плошчы амаль 1800 квадратных метраў. Пераможцам таргоў значыцца ўдзельнік №3 - ТАА «ПрафЛегалСэрвіс». Гэтую фірму зарэгістравалі адносна нядаўна - у сярэдзіне сакавіка.
Першапачатковы кошт аб'екта складаў амаль 5,2 млн рублёў, але пасля яе знізілі амаль на 1,5 млн. Праўда, у выніку фінальны кошт склаў 4390315 рублёў - на апошніх таргах разгарнулася барацьба.
