21 траўня 2026, Чацвер, 2:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аперацыя ў Белгародскай вобласці ахапіла ўжо амаль 5 км²

17
Аперацыя ў Белгародскай вобласці ахапіла ўжо амаль 5 км²

Мапа.

Байцы «Расейскага добраахвотніцкага корпуса» і легіёна «Свабода Расеі» прадаўжаюць аперацыю ў Белгародскай вобласці. Яны, верагодна, размясціліся на тэрыторыі амаль 5 квадратных кіламетраў.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на DeepStateMAP.

Паводле звестак мапы, так званая «шэрая зона» ў Белгародскай вобласці цяпер займае плошчу 4,93 квадратных кіламетра.

Пры гэтым губернатар рэгіёну Вячаслаў Гладкоў заявіў, што большая частка жыхароў Грайваронаўскай гарадской акругі, дзе знаходзіцца «шэрая зона», ужо пакінула тэрыторыю. Там праводзіцца неафіцыйная эвакуацыя.

«У каго няма магчымасці, дапамагаем на сваім транспарце, у каго ёсць магчымасць, пакідаюць на асабістым транспарце», – дадаў ён.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках