21 траўня 2026, Чацвер, 23:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Бахмуце адбыліся зрухі: УСУ крыюць расейцаў масаваным агнём

4
У Бахмуце адбыліся зрухі: УСУ крыюць расейцаў масаваным агнём

Украінская артылерыя штодня знішчае важныя аб'екты ворага.

У апошні час артылерыйскі складнік з украінскага боку ў Бахмуце павялічыўся, паведаміў прэс-афіцэр украінскай 26-й артылерыйскай брыгады імя генерал-харунжага Рамана Дашкевіча Алег Калашнікаў.

Паводле ягоных словаў, украінская артылерыя нанесла вельмі вялікія страты войску расейскіх акупантаў і прадаўжае гэта рабіць. Штодня атрымліваецца знішчаць такія важныя цэлі, як непасрэднае артылерыйскае ўзбраенне ворага, іх БК і браняваная тэхніка.

– Калі мы ці наша выведка выяўляем іх камандныя пункты, таксама наносім агнявую паразу па гэтых пунктах. Так што ў іх вельмі значныя страты праз гэта і ў расейскіх акупантаў артылерыйскі складнік на гэтым кірунку значна зменшыўся. І можна сказаць, што цяпер агнявая параза ад нашай артылерыі па самім Бахмуце пераважае ўжо расейскую артылерыю. Гэта значыць, у нас атрымліваецца больш такі колькасны і масаваны агонь, – акцэнтаваў Калашнікаў.

Акрамя таго, прэс-афіцэр 26 артылерыйскай брыгады адзначыў, што ў сваіх прыцэлах украінскія гармашы назіраюць за рухамі ворага ў Бахмуце ў тым ліку за «вагнераўцамі».

– У гэтым выпадку за баевікамі Прыгожына ў нас больш глядзяць нашы субраты, якія знаходзяцца на нулі – гэта пяхота. Аднак мы таксама праз свае «вочы» можам назіраць іх рухі. І трэба сказаць так, што Прыгожын даўно ўжо хоча сысці з Бахмута, сысці «пераможцам». Каб пасля таго, як мы возьмем Бахмут ізноў, ён ужо быў ні пры чым, лаўры пераможцы засталіся ў яго, а паразу ён аддасць непасрэдна расейскім войскам, – падкрэсліў Калашнікаў.

Ён дадаў, што з боку акупантаў пад Бахмутам былі розныя сілы, у тым ліку механізаваныя падраздзяленні расейскага войска, расейскія спецназаўцы і паветрана-дэсантныя войскі.

Але, на ягоную думку, усім наймітам ПВК «Вагнер» не дадуць выйсці адтуль, таму што замяніць іх няма каму.

– Не так шмат у Прыгожына засталося ваяроў у Бахмуце – гэта блізу чатырох тысячаў. Верагодна, частку ён зможа вывесці. Але такую вялікую колькасць, як чатыры тысячы, расейскае войска не зможа замяніць сваімі. У іх і так ідзе вельмі вялікая нястача у жывой сіле, таму поўнасцю наўрад ці яму дадуць забраць увесь ягоны асабісты склад, – растлумачыў Калашнікаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках