2 траўня 2024, Чацвер, 14:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як зняць пярсцёнак з распухлага пальца

10
Як зняць пярсцёнак з распухлага пальца

Лайфхак з зубной ніткай.

З любым можа адбыцца сітуацыя, калі пярсцёнак, які быў якраз, раптоўна становіцца маленькім і яго немагчыма зняць з пальца.

Часцей за ўсё, упрыгожванне немагчыма зняць таму, што пальцы ацякаюць. Пасля таго як ацёк сыходзіць, пярсцёнак вольна здымаецца. Але калі палец моцна сціснуты, баліць і скурныя пакровы мяняюць колер, пярсцёнак тэрмінова трэба здымаць. У крайніх выпадках з гэтым звяртаюцца да ратавальнікаў. Але ў большасці выпадкаў праблему можна развязаць з дапамогай падручных сродкаў. Адзін з іх – зубная нітка, піша «Тэлеграф».

Для пачатку паспрабуйце элементарныя спосабы. Калі пальцы ацяклі зусім троху, падніміце руку ўгару і патрымаеце так 5 хвілінаў. Такое становішча здыме пухліну і ўпрыгожванне можна будзе лёгка зняць.

Намажце палец алеем або крэмам вакол пярсцёнка і пакруціце. Распрастайце пясць і павольна пачынайце зрушваць пярсцёнак да вонкавага краю пакручваючы ў розныя бакі.

Калі гэтыя спосабы не дапамаглі, паспрабуйце лайфхак з ніткай.

Як зняць пярсцёнак з дапамогай зубной ніткі

Гэты спосаб асабліва падыдзе для таго, каб зняць шырокі пярсцёнак. Прасуньце нітку ў вушка іголкі і акуратна, імкнучыся не падрапаць скуру, правядзіце пад пярсцёнкам. Другім краем ніткі некалькі разоў абматайце фалангу так, каб не ўтваралася прасветаў.

Вам трэба ніткай паменшыць дыяметр фалангі, каб падрыхтаваць «дарожку» для аксэсуара. Пацягніце за верхні канец ніткі. Яна пачне размотвацца і ўпрыгожванне знімецца з пальца.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках