6 траўня 2024, панядзелак, 6:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША анансавалі новыя санкцыі супраць Расеі

1
ЗША анансавалі новыя санкцыі супраць Расеі

Пра санкцыі абвесцяць ужо заўтра.

Вашынгтон рыхтуецца абвясціць пра новыя санкцыі супраць Расеі, якія закрануць экспарт тэхналогій, што выкарыстоўваюцца ў іранскіх беспілотніках. Пра гэта заявіў у аўторак дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен.

Паводле словаў чыноўніка, пра санкцыі абвесцяць ужо ў сераду, 31 траўня. Апроч экспарту, яны таксама будуць накіраваныя супраць расейскай прапаганды і «дэзынфармацыі».

«Заўтра мы абвесцім пра новыя захады ў сферы экспартнага кантролю датычна тэхналогій, якія знойдзеныя ў іранскіх беспілотніках… таксама пра захады барацьбы з расейскай дэзынфармацыяй і абароны праваабаронцаў у інтэрнэце», – заявіў Блінкен на супольнай прэс-канферэнцыі з прэм'ер-міністрам Швэцыі Ульфам Крыстэрсанам (цытата паводле «Інтэрфакса»).

У сераду дзяржсакратар будзе ўдзельнічаць у нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў МЗС краінаў NATO ў Осла.

У сярэдзіне траўня ў Белым доме заявілі, што са жніўня летась Іран паставіў Расеі больш за 400 дронаў-камікадзэ. Пакуль беспілотнікі – гэта асноўная ваенная дапамога, якую Тэгеран прапануе Маскве, аднак Крэмль спадзяецца на большае, казаў каардынатар у стратэгічных камунікацыях у Радзе нацыянальнай бяспекі Белага дому Джон Кірбі.

«Гаворка ідзе пра рост абаронных стасункаў», якія дазволяць Расеі забіваць людзей ва Украіне, а Ірану – запасацца ваеннай тэхнікай, што ўяўляе пагрозу для суседніх краінаў, сказаў амерыканскі чыноўнік.

Кірбі тады анансаваў новы пакет санкцыяў супраць асобаў, задзейнічаных у партнёрстве Масквы і Тэгерана. Праз некалькі дзён, 19 траўня, улады ЗША апублікавалі пакет абмежаванняў. Ён увёў эмбарга на пастаўку ў Расею 1224 прамысловых тавараў, у тым ліку электроніку, антыкварыят, алкаголь, гадзіннікі, дывановыя пакрыцці, касметыку і парфумерыю. Акрамя таго, у «чорны спіс» уключылі сотні кампаній, пераважна звязаных з абаронным сектарам, машынабудаваннем і авіябудаваннем.

Пад абмежаванні таксама трапілі дзясяткі фізічных асобаў – расейскія бізнэсмэны, чыноўнікі і топ-мэнэджары дзяржкаманій. Сярод іншых санкцыі ўвялі супраць упаўнаважанай у правах чалавека Таццяны Маскальковай, віцэ-прэм'еркі Вікторыі Абрамчанкі і двух мільярдэраў – суўладальніка ГК «Меркурый» Ігара Кесаева і былога суўладальніка «Фосагра» Уладзіміра Літвіненкі (летась ён прадаў дзель у кампаніі жонцы).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках