«Стан стабільна цяжкі»: Прылепін у коме пасля аперацыі
24- 6.05.2023, 20:50
- 17,914
Сёння пад расейскім прапагандыстам узарвалася меркавана супрацьтанкавая міна.
Расейскага прапагандыста Захара Прылепіна, на якога сёння быў учынены замах, прааперавалі ў Ніжнім Ноўгарадзе. Цяпер ягонаму жыццю нішто не пагражае, паведамляе пракрамлёўскі тэлеграм-канал «112».
Стан Прылепіна лекары ацэньваюць як стабільна цяжкі.
– Лекары дыягнаставалі ў яго цяжкую спалучаную траўму, мінна-выбуховае раненне, кантузію абодвух лёгкіх, а таксама шматлікія пераломы і ўдары, – гаворыцца ў паведамленні.
Паводле словаў губернатара рэгіёна Глеба Нікіціна, падчас аперацыі прапагандысту правялі «фіксацыю пераломаў».
– Аперацыя прайшла паспяхова. Пасля аперацыі Захар прыходзіў у сябе, але цяпер ён уведзены ў медыкаментозны сон, каб хутчэй аднаўляцца, – заявіў кіраўнік вобласці.
Нагадаем, што раніцай 6 траўня ў Ніжагародскай вобласці быў узарваны аўтамабіль, у якім ехаў вядомы расейскі прапагандыст, у мінулым тэрарыст «ЛНР» Захар Прылепін. Ягоны кіроўца загінуў, але сам Прылепін выжыў.