Мінабароны Украіны: У «вагнераўцаў» не атрымліваецца выйсці з-пад Бахмута
4- 1.06.2023, 20:49
- 14,898
УСУ вельмі моцна перашкаджаюць гэтаму.
Найміты расейскай тэрарыстычнай арганізацыі група Вагнера ўсё яшчэ не выйшлі з-пад Бахмута, і цяпер у іх чарговая новая дата «вываду». Пра гэта ў эфіры тэлемарафону паведаміла намесніца міністра абароны Ганна Маляр.
Журналіст нагадаў, што верхавод групы Вагнера Яўген Прыгожын 1 чэрвеня абвясціў, што нібыта выводзіць сваіх акупантаў з раёна Бахмута.
«Не атрымліваецца ў іх выканаць свае абяцанні і планы. На стан сёння пэўныя падраздзяленні яшчэ застаюцца на Бахмуцкім кірунку. Варта сказаць, што мы нядаўна занялі дамінантныя вышыні вакол Бахмута, і нашы Узброеныя сілы за кошт гэтага парушаюць усе планы ворага і вельмі моцна перашкаджаюць яму рэалізоўваць такія планы», – сказала Маляр.
Яна адзначыла, што «вагнераўцы» перанеслі дату вываду з 1 чэрвеня на 10.