23 красавiка 2024, aўторак, 16:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За здраду дзяржаве судзяць кіраўніка цэха «Гомсельмаша»

20
За здраду дзяржаве судзяць кіраўніка цэха «Гомсельмаша»

Што вядома.

У Гомелі за здраду дзяржаве судзяць кіраўніка аднаго з цэхаў ААТ «Гомельмаш». Пра гэта расказаў 1 чэрвеня пракурор горада Юрый Булынка, выступаючы перад працоўным калектывам прадпрыемства.

На сустрэчы з працоўнымі пракурор расказаў пра адказнасць «за дзейнасць экстрэмісцкай накіраванасці». У якасці прыкладу ён расказаў пра затрыманне кіраўніка цэха ААТ «Гомсельмаша». Дэталяў расследавання Булынка не раскрыў. Толькі адзначыў, што мужчыну інкрымінаваная здрада дзяржаве (арт. 356 КК). Справа ўжо разглядаецца Гомельскім абласным судом.

Санкцыя артыкула прадугледжвае ад 7 да 15 гадоў.

Нагадаем, у красавіку Гомельскі абласны суд 11 красавіка вынес прысуд інжынеру «Гомсельмаша» Мікалаю Давыдаву. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 369 (Знявага прадстаўніка ўлады), ч. 1 арт. 368 (Знявага Лукашэнкі) і ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і прызначылі два гады пазбаўлення волі.

У сакавіку «Гомсельмаш» апублікаваў у сваіх сацсетках відэа з затрыманымі супрацоўнікамі. У роліку сілавікі выломліваюць дзверы ў кватэру, затрымліваюць аднаго чалавека на кухні і аднаго на вуліцы. На відэа трапілі адзін былы і два дзейныя супрацоўнікі завода. На камеру мужчыны кажуць, што пісалі «абразлівыя каментары», былі падпісаныя і распаўсюджвалі інфармацыю з «экстрэмісцкіх» каналаў, выказвалі «негатыўнае стаўленне да супрацоўнікаў сілавых установаў» і гэтак далей.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках