2 траўня 2024, Чацвер, 21:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ вызвалілі трэцяе паселішча ў Данецкай вобласці

УСУ вызвалілі трэцяе паселішча ў Данецкай вобласці

Гаворка ідзе пра Макараўку.

Украінскія вайскоўцы вызвалілі ад расейскіх акупантаў паселішча Макараўка Данецкай вобласці. Таксама Сіламі абароны дэакупаванае паселішча Благадатнае.

Аб гэтым заявіла намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр.

«На Бахмуцкім кірунку нашы войскі працягваюць штурмавыя дзеянні. Ёсць поспех каля Берхаўскага вадасховішча. Прасунуліся наперад на 250 мэтраў», - паведаміла яна.

Паводле ейных слоў, на поўдні УСУ прасунуліся на двух кірунках ад 300 да 1500 мэтраў.

«Дэакупаваныя паселішчы Благадатнае і Макараўка», - заявіла Маляр.

Пры гэтым яна дадала, што на кірунках, дзе ўкраінскія войскі ў абароне - ніводнай пазіцыі не страчана.

Як паведамляў Charter97.org, сёння Наземныя войскі УСУ афіцыйна пацвердзілі вызваленне паселішча Благадатнага ад расейскіх акупантаў.

Пазней вяшчальнік Сіл абароны Таўрыйскага кірунку Валерый Шэршань расказаў, што аперацыя дэакупацыі паселішча была паспяховай ва ўзаемадзеянні з іншымі падраздзяленнямі. У самай першай штурмавой групе, якая мела на мэце авалодаць сельскім клубам, удзельнічаў намеснік камандзіра брыгады.

Пазней Сёмы асобны батальён «Арэй» паведаміў аб вызваленні суседняга паселішча Няскучнага.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках