2 траўня 2024, Чацвер, 23:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейцы ўзарвалі дамбу ў Запарожскай вобласці

8
Расейцы ўзарвалі дамбу ў Запарожскай вобласці

Акупанты спрабуюць сарваць наступ УСУ.

Пасля тэракту на Кахоўскай ГЭС расейцы не спыніліся. Расейскія вайскоўцы ўзарвалі яшчэ адну дамбу, але на гэты раз у Запарожскай вобласці.

Пра гэта паведаміў спікер Аб'яднанага каардынацыйнага цэнтра Сіл абароны Таўрычнага кірунку Валерый Шэршань, паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на эфір тэлемарафону.

Расейцы ўзарвалі дамбу паблізу вёскі Навадараўка Полагаўскага раёна Запарожскай вобласці. Відавочна, вораг спрабуе зрабіць усё, каб спыніць наступ. Падрыў дамбы прывёў да затапленняў.

«Гэта прывяло да затаплення абодвух берагоў ракі Мокрыя Ялы», - заявіў Шэршань.

У той жа час прадстаўнік Аб'яднанага каардынацыйнага цэнтра Сіл абароны Таўрычнага кірунку адзначыў, што на ход контрнаступальных дзеянняў УСУ гэта ніяк не паўплывае.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках